Гіганцкі алігатар завітаў на поле для гольфа (фота, відэа)

Гіганцкі алігатар раптоўна з'явіўся на поле для гольфа ў адным з гольф-клубаў у амерыканскім штаце Фларыда. Яго даўжыня дасягала чатырох метраў. У гэты момант на полі праходзіў турнір, там было каля 100 чалавек — удзельнікаў і гледачоў. Яны сталі сведкамі, як вялізны алігатар, не спяшаючыся, прагуляўся па траўцы і зноў знік у вадзе.

Дарэчы, у гольф-клубе сцвярджаюць, што за апошнія дзесяцігоддзі драпежнікі ні разу не нападалі на людзей на яго тэрыторыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі