Героямі новага кліпа "Ляпісаў" сталі матрошкі-святары і матрошкі-шахідкі

Песня "Матрёшка", якая лягла ў аснову кліпа, увойдзе ў новы аднайменны альбом гурта, рэліз якога запланаваны на 1 сакавіка.


Праца над відэа пачалася яшчэ мінулым летам. Па словах рэжысёра "Матрёшки" Андрэя Кагадзеева, яму "давялося прыкласці шмат высілкаў", каб "алюзіі і метафары палітычнага характару" не скаціліся да "пафаснай агіткі ці хахмацтва".


У здымках кліпа ўзялі ўдзел музыкі гурта "НОМ": Аляксандра Лівера можна сустрэць "у інтэр'ерах" царскасельскіх паркаў, а Івана Турыста ў вобразе "карліка картавага" і Ямелькі Пугачова.


Паралельна было створана каля 100 фанерных балванак матрошак, якія раздалі удзельнікам Мастацкай Секты "КОЛХУи" пад подпіс. У выніку гэтага з'явіліся матрошкі-гастарбайтары, матрошкі-казакі, матрошкі-святары і матрошкі-шахідкі. Прычым, лялькі сталі такімі ж паўнавартаснымі героямі кліпа, як і жывыя акцёры.


"Матрошка" — трэці сінгл з будучага альбом "Ляпіса Трубяцкога". Вядома, што яго складуць 11 трэкаў на рускай мове. Таксама вядома, што адыграўшы апошні канцэрт у межах тура Lyapis Crew у Белгарадзе 27 лютага, ужо 1 сакавіка каманда распачне новы тур "Матрёшка". Першымі новую праграму пачуюць у Варонежы.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі