Генштаб Украіны — пра сітуацыю на франтах на восьмыя суткі вайны

Генштаб Украіны — пра сітуацыю на франтах на восьмыя суткі вайны

Генштаб Украіны паведаміў пра сітуацыю на франтах на восьмыя суткі вайны. У чарговы раз заяўляецца пра гатоўнасць беларускіх войскаў перайсці мяжу і наяўнасць адпаведнага загаду, які нібыта атрымала 38-я асобная дэсантна-штурмавая брыгада. Адзначаецца, "скрайне нізкі... маральна-псіхалагічны стан дэсантнікаў", якія не хочуць ваяваць супраць украінцаў. Як вядома, беларускі бок нястомна заяўляе, што такіх планаў няма, а вайскоўцы прыцягнутыя да ўмацавання аховы паўднёвай мяжы РБ.

На Валынскім напрамку Узброеныя сілы Украіны "утрымліваюць вызначаныя рубяжы". Пазіцыі ўтрымліваюцца і на Сівершчыне, дзе ідуць баі вакол Чарнігава. У чацвер у выніку расійскага авіяўдару па жылых кварталах гэтага горада загінулі больш за 30 чалавек.

Механізаваныя ўкраінскія часткі вядуць баі на Слабажаншчыне і "на асобных участках маюць поспех", наносяць праціўніку "вялікія страты". Свае пазіцыі ўкраінцы трымаюць у Данецкай і Луганскай абласцях. Ідзе абарона Марыупаля, які расійскія войскі акружаюць. Працягваюцца баі ў Херсоне, у раёне Мікалаева, вакол Кіева, Харкава. Украінцы паведамляюць пра знішчаныя калоны расійскай бронетэхнікі, збітыя самалёты. Расійскі бок заяўляе пра занятую "базу нацыяналістаў", але не паведамляе, дзе ж яна была.

У чацвер калона расійскай бронетэхнікі паспрабавала заняць Энергадар, дзе знаходзіцца Запарожская АЭС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі