Генсакратар ААН не прыляціць у Мінск у верасні, як планавалася
![Генсакратар ААН не прыляціць у Мінск у верасні, як планавалася](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/varankou-2708.jpg.webp?itok=YgISeaH4)
Генеральны сакратар ААН Антоніў Гутэрыш не прыляціць у Мінск на наступным тыдні, як планавалася раней. Замест яго нашу краіну наведае яго намеснік, кіраўнік Контртэрарыстычнага ўпраўлення ААН Уладзімір Варанкоў. Пра гэта парталу TUT.by распавялі ў МЗС і пацвердзілі ў Прадстаўніцтве ААН у Беларусі.
Раней МЗС паведамляў, што генсакратар ААН упершыню наведае Беларусь у верасні. Планавалася, што ён прыме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі па барацьбе з тэрарызмам, якая будзе праходзіць у Мінску 3-4 верасня.