Генпракуратура звярнулася да Мінсувязі з прапановай блакаваць "Голас"

Пракуратура супраць "Голаса"
Пракуратура супраць "Голаса"

Генеральная пракуратура звярнулася да міністра сувязі і інфарматызацыі з прапановай "пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці" разгледзець пытанне аб абмежаванні дзейнасці сайта платформы "Голас" на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта ў праграме "Зразумелая палітыка" на тэлеканале "Беларусь 1" распавяла начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем правоў і свабод грамадзян упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасці прававых актаў Генпракуратуры Марына Папова.

Выпуск праграмы быў прысвечаны ненадзейнасці электроннага галасавання і небяспецы, звязанай з перадачай асабістых звестак праз інтэрнэт.

Генпракуратура обратилась к Минсвязи с предложением блокировать "Голос"

"Акрамя таго, хацелася б звярнуць увагу грамадзян на тое, што іх заклікаюць таксама прымаць удзел у такіх апытаннях і правядзенні падліку галасоў... [тут у праграме мантажны стык, нейкія словы супрацоўніцы пракуратуры апынуліся прапушчанымі] ...і пераследуецца па закону", — сканчвае свой каментар Марына Папова.

За правядзенне і публікацыю вынікаў апытанняў грамадскай думкі, якія адносяцца да грамадзка-палітычнай сітуацыі (у тым ліку — да прэзідэнцкіх выбараў) у Беларусі сапраўды могуць аштрафаваць. Але толькі тых, хто іх арганізуе і праводзіць. Грамадзяне, якія прымаюць удзел у такіх апытаннях, ніякай адказнасці не нясуць.

Платформа "Голас" накіраваная на альтэрнатыўны падлік галасоў падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Беларусі. Апоўдні 8 жніўня ў платформе для альтэрнатыўнага падліку галасоў было зарэгістравана 977 тысяч грамадзян Беларусі.

Беларускія ўлады звярнулі ўвагу на "Голас" у пачатку жніўня. Спачатку Аляксандр Лукашэнка даручыў пракуратуры і судам ацаніць, наколькі законныя такія ініцыятывы. У той жа дзень старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына назвала платформу палітычнай аферай і "ценявым Цэнтрвыбаркамам". На яе думку, "Голас" патрэбны, каб "дэвальваваць афіцыйны вынік галасавання" і гэтак стварыць аснову для масавых беспарадкаў.

Каманда праекта адказала, што адзіная мэта "Голаса" — пераканацца ў сапраўднасці афіцыйных вынікаў выбараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі