Генпракурор ЗША беларускага паходжання знепрытомнеў, усхваляючы Буша

Генеральны пракурор, які ўзначальвае Міністэрства юстыцыі ЗША, Майкл Мукасей страціў прытомнасць, выступаючы з прамовай ў Вашынгтоне, паведамляе www.newsru.com.
Прыкладна праз 15-20 хвілін пасля пачатку прамовы аб поспехах урада Джорджа Буша ў вайне з тэрарызмам язык ў генеральнага пракурора пачаў заплятацца, ён затросся і знепрытомнеў.

Раней “Еўрарадыё” паведамляла, што ў Мукасея — беларускія карані.

Днямі ж стала вядома, што новым генпракурорам ЗША у адміністрацыі новаабранага прэзідэнта Барака Абамы стане першы за ўсю гісторыю краіны афраамерыканец Эрык Холдэр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі