Вы тут

Генпракурор: арышт не з'яўляецца ўважлівай прычынай для пропуску заняткаў

Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед / БЕЛТА​

Адміністрацыйны арышт не з'яўляецца уважлівай прычынай для пропуску заняткаў, заявіў генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед на сустрэчы са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Ён нагадаў, што студэнта могуць адлічыць з-за пропуску заняткаў па няўважлівых прычынах.

"Адміністрацыйны арышт, які студэнт адбывае па рашэнні суда, не з'яўляецца ўважлівай прычынай для пропуску заняткаў", — сказаў генпракурор, перадае БЕЛТА.

У сувязі з гэтым ён параіў студэнтам "узважваць свае ўчынкі і цвяроза ацэньваць іх магчымыя наступствы".

Студэнты БДУІР пасля выбараў неаднаразова ўдзельнічалі ў пратэстах, ладзілі ва ўніверсітэце і перад будынкам ВНУ сядзячыя акцыі супраць гвалту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.