Генпракуратура заклікае ўстрымацца ад "пробнай агульнанацыянальнай забастоўкі"

Генпракуратура заклікае ўстрымацца ад "пробнай агульнанацыянальнай забастоўкі"

Генеральная пракуратура РБ заклікала беларусаў устрымацца ад удзелу ў “пробнай агульнанацыянальнай забастоўцы”. Паводле ведамства, страйк працягласцю 2,5 гадзіны плануецца на 3 жніўня “для выражэння патрабаванняў аб вызваленні так званых палітычных зняволеных, а таксама забеспячэнні справядлівасці выбарчага працэсу”.

Ананімныя заклікі для такога пратэсту нібыта размяшчаюцца ў інтэрнэце, у тым ліку ў telegram-каналах. Іх аўтары нібыта запэўніваюць, што  адсутнасць на працоўных месцах да 3 гадзін згодна з Працоўным кодэксам не з'яўляецца прагулам, у сувязі з чым спазненне ў межах пазначанага перыяду часу для ўдзелу ў адкрытым страйку не прывядзе да пагрозы звальнення. Аднак Генпракуратура звяртае ўвагу, што што адсутнасць работніка на працы без паважнай прычыны можа прывесці да дысцыплінарнай адказнасці.

Тым не менш у ведамстве пацвердзілі, што работнікі маюць права на страйк, але пра яго пачатак мусяць паведаміць наймальніку ў пісьмовай форме не пазней за два тыдні.

У якіх telegram-каналf[ з’явіліся заклікі да страйку на 3 жніўня, не ўдакладняецца. 

3 жніўня — гэта панядзелак. Выбары прэзідэнта ў Беларусі пройдуць у нядзелю, 9 жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі