Генпракуратура Расіі пагадзілася выдаць Рамана Менцюка беларускаму боку

Генеральная пракуратура Расеі прыняла рашэнне аб выдачы беларускаму боку Рамана Менцюка. Менавіта ён тараніў “жывы шчыт” з цывільных аўтамабіляў на трасе Мінск-Мікашэвічы 2 сакавіка.
Як паведамляе “Інтэрфакс”, паводле расійскага заканадаўства, Менцюк можа абскардзіць дадзенае рашэнне ў судзе.

Нагадаем, супрацоўнікі міліцыі выставілі "жывы шчыт" з аўтамабіляў грамадзян, у якіх знаходзіліся людзі, каб спыніць п'янага Менцюка, які ехаў з хуткасцю больш за 160 км у гадзіну. Аднак ён не спыніўся і пратараніў машыны, у выніку чаго пацярпелі 5 чалавек.

Двое супрацоўнікаў ДАІ за перавышэнне службовых паўнамоцтваў асуджаныя да двух гадоў умоўна кожны і звольненыя з органаў унутраных спраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі