Генпракуратура — пра рашэнне пазбаўляць студэнтаў стыпендый за пропускі заняткаў

Генпракуратура — пра рашэнне пазбаўляць студэнтаў стыпендый за пропускі заняткаў

Генпракуратура Беларусі пракаментавала рашэнне пазбаўляць студэнтаў стыпендый за пропускі без паважнай прычыны заняткаў (за 10 гадзінаў прагулаў за месяц). Парушэнняў у пастанове Міністэрства адукацыі і Міністэрства фінансаў не знойдзена. Гэта вынікае з дакумента, апублікаванага ў Telegram прэс-службай Мінадукацыі.

Як паведамляла Еўрарадыё, сумесная пастанова Мінфіна і Мінадукацыі (№ 247/36 ад 21 верасня 2020-га) была апублікавана ў кастрычніку. Тады яшчэ праходзілі масавыя вулічныя акцыі пратэсту, у якіх удзельнічалі і студэнты.

Генпракуратура лічыць, што міністэрствы, якія прынялі рашэнне, маюць на гэта паўнамоцтвы, таму супярэчнасцяў дзейнаму заканадаўству няма і адсутнічаюць падставы "для прыняцця мераў пракурорскага рэагавання".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі