Генпракуратура: міліцыя не здзяйсняла незаконных дзеянняў у дачыненні да цыганоў

prokuratura.gov.by
prokuratura.gov.by

Намеснік генпракурора Беларусі Аляксей Стук расказаў пра вынікі праверкі дзеянняў міліцыі ў Магілёўскай вобласці пасля знікнення супрацоўніка ДАІ Патаповіча 16 мая. "У супрацоўнікаў міліцыі былі поўныя падставы такім чынам масава правяраць прадстаўнікоў цыганскай дыяспары — як кажуць, адпрацоўваць. Вы ведаеце, якую смску скінуў Патаповіч", — сказаў Стук на прэс-канферэнцыі 25 чэрвеня.

Паводле яго слоў, пракуратура "амаль адразу правяла праверку ў дачыненні да любых незаконных дзеянняў (перавышэнне ўлады і іншае) у дачыненні да прадстаўнікоў цыганскай дыяспары — парушэнні не ўстаноўленыя".

Замгенпрокура расказаў, што пракуратура выявіла толькі нязначныя працэсуальныя парушэнні з боку супрацоўнікаў міліцыі, якія пасля ліквідавалі.

"Акрамя таго, ніводнай заявы (з нагоды дзеянняў міліцыі. — Еўрарадыё) ад асоб цыганскай нацыянальнасці не паступіла", — падкрэсліў Аляксей Стук.

Як паведамлялася раней, 16 траўня ў Магілёве быў знойдзены мёртвым лейтэнант міліцыі Яўген Патаповіч. Перад смерцю ён даслаў паведамленне пра асоб цыганскай нацыянальнасці. Пасля гэтага ў Магілёве прайшла масавая аблава на цыганоў. Пазней затрыманыя расказалі журналістам, што затрыманні былі вельмі жорсткімі. 

20 траўня Следчы камітэт назваў асноўнай версіяй гібелі Патаповіча самагубства.

Магілёўскія цыганы пасля жорсткай аблавы напісалі зварот памочніку прэзідэнта Міхаілу Русаму і папрасілі абараніць іх. Пасля гэтага ў Магілёў прыехала кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава. Яна прынесла цыганам прабачэнні ад імя кіраўніка дзяржавы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі