Вы тут

Генеральны сакратар ААН: сцвярджэнні аб катаваннях павінны быць расследаваны

Людзі ў бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, збітыя ў ЦІП на Акрэсціна / TUT.BY

Генеральны сакратар ААН выказаўся пра сітуацыю ў Беларусі. Антоніу Гутэррыш заявіў важнасці прадастаўлення ўсім беларусам магчымасці ажыццяўляць свае грамадзянскія і палітычныя правы. Гэта ўключае мірнае выказванне іх поглядаў.

"Улады павінны праяўляць стрыманасць у адказ на дэманстрацыі. Сцвярджэнні аб катаваннях і іншым жорсткім абыходжанні з затрыманымі павінны быць старанна расследаваны".

Генеральны сакратар заклікае беларусаў вырашаць праблемы, якія ўзніклі пасля выбараў, шляхам дыялогу, каб захаваць мір у краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.