Генерал-маёр і экс-дзяржсакратар Саўбеза стаў дырэктарам БГК імя Мяшкова

Генерал-маёр і экс-дзяржсакратар Саўбеза стаў дырэктарам БГК імя Мяшкова

Экс-дзяржсакратар Саўбеза і генерал-маёр Аляксандр Мяжуеў стаў дырэктарам БГК імя Мяшкова. Ён будзе выконваць функцыі, якія дагэтуль былі ўскладзены на Адэлаіду Мяшкову, паведамляе прэс-служба гандбольнага клуба.

Мяжуеву 60 гадоў. Ён — ураджэнец Ляхавічаў. Прафесійны вайсковец. Быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, узначальваў Пастаянную камісію па нацыянальнай бяспецы. Дзяржсакратаром Савета бяспекі стаў у снежні 2013 года. У 2015-м Мяжуеў папрасіў Аляксандра Лукашэнку звольніць яго "ў сувязі са складанымі сямейнымі абставінамі".

Раней Аляксандр Мяжуеў ачольваў федэрацыю гандбола Брэсцкай вобласці і быў сярод ініцыятараў стварэння БГК імя Мяшкова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі