Генерал Чаргінец будзе судзіцца за 600 мільёнаў рублёў 19 снежня

У сераду ў судзе Першамайскага раёну Мінску адбылося дасудовае разбіральніцтва паводле пазову кіраўніка афіцыйнага пісьменніцкага саюзу Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча і прыватнага прадпрыемства «Час навінаў», якое выдае газету «Новы час».  Бакі не прыйшлі да міравога пагаднення. Сёння не было ні Тамковіча, які хварэе, ні Чаргінца.

Нагадаем, сенатар Мікалай Чаргінец палічыў сябе абражаным артыкулам Тамковіча ў незалежным выданні. Ён па-ранейшаму патрабуе ад выдаўца газеты 500 мільёнаў рублёў, а ад журналіста – 100 мільёнаў рублёў.

Суддзя Алена Ананіч прызначыла дату першага судовага паседжання на 19 снежня.

Наша ніва

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі