Гендырэктар "Гродна Азот" прызнаў, што на прадпрыемстве ёсць страйкоўцы
![Гендырэктар "Гродна Азот" прызнаў, што на прадпрыемстве ёсць страйкоўцы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/hroddd.jpg.webp?itok=8-DgYjzX)
Гендырэктар "Гродна Азот" Ігар Бобыр прызнаў, што на прадпрыемстве ёсць страйкоўцы. Ён іх назваў: "супрацоўнікі, якія перашкаджаюць працы".
"Група з пары дзясяткаў чалавек, падбухтораная звонку і якая называе сябе стачкамам, спрабуе "забіць" завод, — апісвае супрацоўнікаў начальнік. — Вось ужо на працягу трох месяцаў яны не проста шантажуюць, а літаральна тэрарызуюць 10-тысячны калектыў завода, гродзенскі рэгіён і ўсю рэспубліку".
На "Гродна Азот" плануецца замяніць азотаўцаў-забастоўшчыкаў спецыялістамі з Гомельскага хімічнага завода, а таксама з "Магілёўхімвалакно".
Раней гендырэктар "Гродна Азот" заяўляў, што прадпрыемства працуе ў штатным рэжыме: "Новыя змены прыбылі на працу. Усе тэхпрацэсы ў норме". Але, відаць, нешта пайшло не так.
![Гендырэктар "Гродна Азот" прызнаў, што на прадпрыемстве ёсць страйкоўцы](/sites/default/files/paragraphs/image/bob11.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.