Гендырэктар "Белфармацыі" расказаў на судзе, што $90 тысяч хаваў на гарышчы

Гендырэктар "Белфармацыі" расказаў на судзе, што $90 тысяч хаваў на гарышчы

Гендырэктар прадпрыемства "Белфармацыя" 56-гадовы Вячаслаў Гніцій расказаў на судзе, што 90 тысяч долараў, часткова атрыманых у якасці хабараў, ён хаваў на гарышчы і добраахвотна іх выдаў падчас ператрусу. Гніцій цалкам прызнаў сваю віну. Паводле яго слоў, хабары ён браў на працягу больш за дзесяці гадоў, інфармуе TUT.by.

Гендырэктар "Белфармацыі" праходзіць па масавай "справе медыкаў". Працэс над двума дзясяткамі абвінавачаных праходзіць у Мінскім гарадскім судзе. Па версіі следства, Вячаслаў Гніцій атрымаў сярод іх самы вялікі хабар — 49 тысяч долараў, 300 еўра і гадзіннік Tissot.

Цікава, што падчас выступу ў судзе Гніцій гаварыў не сваімі словамі, а чытаў тэкст, напісаны на паперы.

У пятніцу суд працягнецца.

Гендырэктар "Белфармацыі" расказаў на судзе, што $90 тысяч хаваў на гарышчы
Вячаслаў Гніцій крайні справа / TUT.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі