Генадзь Блізнюк прынёс перамогу "Сібіры” ў сваім дэбютным матчы

29-гадовы беларускі нападаючы Генадзь Блізнюк прынёс перамогу новасібірскаму футбольнаму клубу "Сібір" у першым матчы за гэтую каманду.
9 жніўня ў гульні 24-га тура чэмпіянату Расіі ў першым дывізіёне "Сібір" выйграла ў Хабараўску ў клуба "СКА-Энергія" з лікам 1:0.

На 2-й хвіліне Блізнюк, які выступае пад нумарам 99, "уварваўся ў штрафную і пасля паса Мантаса Савенаса адкрыў лік", паведамляе сайт "Сібіры".

Форвард правёў на полі ўвесь матч. Пасля 21 матчу "Сібір" з 38 ачкамі займае чацвёртае месца ў турнірнай табліцы.

У студзені Блізнюк перайшоў з барысаўскага БАТЭ ў нямецкі клуб другой бундэслігі "Франкфурт", а ў ліпені падпісаў кантракт з клубам "Сібір", якім кіруе былы галоўны трэнер БАТЭ і мінскага "Дынама" Ігар Крывушэнка.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі