Вы тут

"Газпрам" назваў незаконнымі дзеянні супраць "Белгазпрамбанка"

"Белгазпрамбанк" / Еўрарадыё

"Газпрам" лічыць, што дзеянні супраць "Белгазпрамбанка" парушаюць беларускія законы і закранаюць інтарэсы расійскіх акцыянераў. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве "Газпрама" і "Газпрамбанка". 

"Газпрамбанк" і "Газпрам" як акцыянеры "Белгазпрамбанка" заяўляюць, што 11 чэрвеня праўленне Нацбанка, парушаючы заканадаўства Беларусі, незаконна прызначыла выканаўцу абавязкаў старшыні праўлення і выканаўцу абавязкаў намесніка старшыні праўлення ААТ "Белгазпрамбанк". "Гэтыя прызначэнні суправаджаліся затрыманнем паўнамоцных членаў праўлення "Белгазпрамбанка" праваахоўнымі органамі Рэспублікі Беларусь", — гаворыцца ў заяве.

На думку "Газпрама", дзеянні беларускіх уладаў парушаюць не толькі занакадаўства Беларусі, але і Дамову аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 2014 года. Таксама гэтыя дзеянні непасрэдна закранаюць правы і законныя інтарэсы расійскіх акцыянераў "Белгазпрамбанка", а таксама інтарэсы кліентаў і ўкладчыкаў.

Акцыянеры "Белгазпрамбанка" намераныя дамагацца абароны сваіх правоў і законных інтарэсаў усімі законнымі прававымі сродкамі.

11 чэрвеня ў "Белгазпрамбанку" адбыўся ператрус, учынены супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавы' расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. 12 чэрвеня старшыня КДК Іван Церцель заявіў, што пачатая крымінальная справа за ўхіленне ад выплаты падаткаў і легалізацыю сродкаў, атрыманых злачынным шляхам.

Падазраванымі па справе праходзяць цяперашнія і ранейшыя банкаўскія супрацоўнікі, а таксама прадстаўнікі камерцыйных структур. Таксама ён дадаў, што следства мае доказы, што да супрацьпраўнай дзенасці мае дачыненне экс-кіраўнік банка Віктар Бабарыка, які вылучаецца на пасаду прэзідэнта Беларусі. 

Сам Бабарыка ахараткарызаваў гэтыя дзеянні як спробу палітычнага ціску на яго. 

"Белгазпрамбанк" дзейнічае ў Беларусі з 1990 года. "Газпраму" і Газпрамбанку належыць па 49,8% акцый банка, Дзяржкаммаёмасць Беларусі мае 0,097% акцый.

У лістападзе 2019 года банк заваяваў узнагароду ў намінацыі "Найлепшы банк у рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў рамках рэалізацыі ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях" аўтарытэтнага дзелавога выдання Asiamoney.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.