Вы тут

Gazeta Wyborcza просіць чытачоў падтрымаць арыштаванага ў РБ журналіста

Анджэй Пачобут / фота польскага тэлеканала, які вяшчае пра Беларусь

Найбуйнейшае польскае выданне Gazeta Wyborcza прапанавала чытачам падтрымаць палітвязня журналіста Анджэя Пачобута. У свежым нумары газеты ёсць калядная паштоўка. Яе прапануецца падпісаць і адправіць у Беларусь, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Ёсць некалькі ўмоў — не пісаць пра палітыку, і тэкст павінен быць на рускай або беларускай мовах. Гэта павінна павялічыць шанцы, што паштоўку Пачобуту перададуць.

Гродзенскага журналіста Анджэя Пачобута затрымалі ў канцы сакавіка. Тады ж сілавікі прыйшлі да кіраўніцы незарэгістраванага Саюза палякаў Беларусі Анжалікі Борыс, а таксама яшчэ да некалькіх актывістак арганізацыі. Затрыманых Ірэну Бярнацкую, Марыю Цішкоўскую і Ганну Панішаву пазней вывезлі ў Польшчу. Але Борыс і Пачобут, мяркуючы па ўсім, на пагадненне са следствам не пайшлі і адмовіліся з'язджаць з Беларусі. Іх абвінавачваюць, паводле дадзеных праваабаронцаў, у распальванні нацыянальнай варожасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.