Гайдукевіч: Я б выйграў у кожнай акрузе, але ёсць больш сур’ёзныя пытанні

Ліберальна-дэмакратычная партыя не будзе прымаць удзел у выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў.
Такое рашэнне было прынята кіраўніцтвам партыі. У інтэрв'ю Еўрарадыё лідэр ЛДПБ Сяргей Гайдукевіч заявіў, што цяпер уся дзейнасць партыі будзе скіравана на падрыхтоўку да будучай прэзідэнцкай кампаніі.

“Двойчы кандыдат у прэзідэнты, дэпутат, лідэр партыі, я дастаткова вядомы чалавек. Выступаю ў СМІ, на тэлебачанні — я вельмі вядомы чалавек. Я разумею, што я выйграў бы ў кожнай акрузе Беларусі. У кожнай. Але ёсць партыя, ёсць меркаванне вялізнай колькасці людзей. Яны лічаць, што Гайдукевічу трэба ісці на больш сур’ёзныя пытанні. І ўся партыя так палічыла, таму я выконваю рашэнне партыі”.

Нагадаем, з’езд ЛДПБ прыняў рашэнне вылучыць Сяргея Гайдукевіча кандыдатам у прэзідэнты на бліжэйшых выбарах кіраўніка краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі