Гайдукевіч: у Беларусі няма палітвязняў

Дакладчык Парлямэцкай асамблеі Рады Еўропы па сытуацыі ў Беларусі, італьянскі дэпутат Андрэа Рыгоні плянуе наведаць Менск у кастрычніку. Дэпутат заявіў пра гэта 21 чэрвеня падчас сустрэчы ў Рыме са спецпрадстаўніком міністра замежных справаў Беларусі Сяргеем Гайдукевічам. Прэс-служба Рады Эўропы паведаміла, што падчас сустрэчы А.Рыгоні ў чарговы раз закрануў тэму палітзняволеных у Беларусі. "Сяргей Гайдукевіч заявіў, што ў Беларусі няма палітзняволеных, а ёсць злачынцы, якія называюць сябе палітзняволенымі, - сказаў супрацоўнік прэс-службы. - Дэпутат Рыгоні папрасіў аб магчымасці сустрэцца з гэтымі людзьмі падчас свайго візіту". Паводле прэс-службы, С.Гайдукевіч таксама зазначыў, што беларускі ўрад гатовы да супрацоўніцтва з Эўразьвязам. У сваю чаргу А.Рыгоні падкрэсліў, што "ніхто ня просіць Беларусь стаць дэмакратычнай дзяржавай у адзін дзень", але краіна можа пачаць "з рэфармавання Крымінальнага кодэкса і заканадаўчай сістэмы". У Страсбуры запланаваная сустрэча С.Гайдукевіча са старшынёй ПАСЕ Рэне ван дэр Ліндэнам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі