Гайдукевіч патлумачыў, каго лічыць прастытуткамі ў палітыцы

Гайдукевіч патлумачыў, каго лічыць прастытуткамі ў палітыцы

Кіраўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч у эфіры Еўрарадыё патлумачыў сваю эмацыйную фразу "Не магу быць прастытуткай". Гэтыя словы прагучалі ў заяве палітыка, калі ён здымаўся з прэзідэнцкай гонкі. 

Гайдукевіч заявіў, што прастытуткамі лічыць людзей без прынцыпаў. Сам сябе ён да такой катэгорыі не залічвае. Затое залічвае большасць іншых удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі. Персанальныя імёны ён называць не стаў. 

"Гэтыя выбары я не выйграю. Значыць, я павінен удзельнічаць з іншымі мэтамі — папіярыцца, пастаяць, павыступаць", — патлумачыў палітык сваё зняццё з выбарчай гонкі.

Ён звярнуў увагу на тое, што з'яўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў — у адрозненне ад прадстаўнікоў апазіцыйных партыяў.  

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі