Гатэль "Мінск" атрымае бюджэтныя грошы на ліквідацыю наступстваў "Хавера"

Дакумент пастанаўляе, што гатэль атрымае больш за 138 мільёнаў рублёў, інфармуе interfax.by. Грошы вылучыць Міністэрства фінансаў на Кіраўніцтва справамі прэзідэнта. Яны будуць вылучаныя са сродкаў, прадугледжаных у бюджэце на фінансаванне выдаткаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі.



Нагадаем, што цыклон "Хавер" прайшоў па Беларусі 15-16 сакавіка мінулага года. Ён прынёс з сабой багатыя снегапады і моцны вецер. У прыватнасці, у гатэлі "Мінск" падчас цыклона абрынуўся дах аўтастаянкі і пашкодзіў аўтамабілі. На шчасце, абышлося без пацярпелых.



Дарэчы, раней у 2013 годзе ўрад пакрываў за кошт бюджэту дадатковыя выдаткі, панесеныя арганізацыямі краіны з-за цыклона. Так, у кастрычніку было вылучана амаль 49 мільярдаў рублёў Мінтрансу на дадатковыя выдаткі па ўтрыманні рэспубліканскіх аўтадарог у сувязі з ліквідацыяй наступстваў цыклона.



Фота — auto.onliner.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі