Гаспадарчы суд Мінску пачакае з ліквідацыяй арганізацыі Някляева

Гаспадарчы суд Менска прыняў хадайніцтва аб выпатрабаванні ўстаноўчых дакументаў арганізацыі "Рух наперад". Яны былі канфіскаваныя падчас ператрусу ў офісе аб'яднання 18 траўня.  Як паведаміла агенцтву БелаПАН прадстаўніца арганізацыі юрыст Раіса Міхайлаўская, 10 чэрвеня прайшло папярэдняе паседжанне. З пазовам выступіў Мінгарвыканкам: ён хоча пазбавіць дзяржаўнай рэгістрацыі арганізацыю "Рух наперад", якая праводзіць кампанію "Гавары праўду!".

Суд прыняў прыняў пад увагу, што "Рух наперад" не можа падаць устаноўчыя дакументы арганізацыі, якія знаходзяцца альбо ў апячатаным офісе, альбо ў міліцыі Ленінскага раёна сталіцы. Па словах Міхайлоўскай, цяпер суд сам будзе выпатрабоўваць гэтыя дакументы ў следчых, якія ладзілі ператрус.

Дата наступнага судовага паседжання пакуль не прызначаная.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі