"Гары Потэр і ордэн Фенікса" паставіў рэкорд

Перадпрэм’ерны паказ новага фільма "Гары Потэр і ордэн Фенікса", які адбыўся ў поўнач з аўторка на сераду ў 2 тысячах 311 кінатэатрах, зарабіў 12 мільёнаў долараў і стаў самым касавым у гісторыі Галівуда. Такім чынам, фільм пабіў папярэдні рэкорд перадпрэм’ерных паказаў, які належаў фільму "Уладальнік пярсцёнкаў: вяртанне караля" і складаў толькі 8 мільёнаў. Аднак "Феніксу" не ўдалося перамагчы трэці эпізод "Зорных войнаў: Помста сітха", які ў 2005 годзе таксама ў поўнач прынёс сваім стваральнікам 16,5 мільёнаў.

Нагадаю, што 13 ліпеня прэм’ера Гары Потэра прайшла ў 4 тысячах 285 кінатэатрах – гэта самая шырокая прэм’ера кінакампаніі Warners Brothers. Разлік робіцца на тое, што за першы “даўгі” тыдзень (бо фільм выйшаў у сераду, а не ў пятніцу, як звычайна) Ордэн фенікса паспее сабраць рэкордную суму, і абыйсці галоўных канкурэнтаў – "Піратаў Карыбскага мора-3", "Трансформераў", трэцяга "Шрэка" і "Моцны арэшак-4".

Дадам, што папярэднія чатыры серыі "патэрыяны" сабралі па ўсім свеце 3,5 мільярды долараў, да таго ж самы вялікі заробак - 976,5 мільёны – прынёс самы першы фільм - "Гары Потэр і філасоўскі камень".

Фота: www.cinematical.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі