Гандлёвая вайна паміж ЕС і ЗША адмяняецца

Гандлёвая вайна паміж ЕС і ЗША адмяняецца

Гандлёвая вайна паміж Еўрасаюзам і ЗША адмяняецца. Кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер і амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп змаглі дамовіцца працаваць разам над ліквідацыяй бар'ераў у гандлі, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

Сустрэча прайшла напярэдадні ў Белым доме. Па яе выніках Трамп абвесціў пра "новы этап" у адносінах ЗША і ЕС. Ён адзначыў, што Еўропа павялічыць імпарт звадкаванага газу са Злучаных Штатаў і стане "вялізным закупшчыкам". Юнкер падкрэсліў, што дамова пра тарыфы была яго асноўнай мэтай і здзелку ўдалося заключыць.

На сустрэчы бакі дамовіліся пра развіццё гандлю ў сферы паслуг і ў сельскай гаспадарцы. ЕС і ЗША будуць дамагацца скасавання мытных пошлінаў, нетарыфных бар'ераў, субсідый на прамысловую прадукцыю (за выключэннем аўтапрама).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі