Вы тут

Гандбольны матч паміж жаночымі зборнымі РБ і Германіі не адбудзецца ў Мінску

Беларуская зборная па гандболе / Прэсбол

Матч паміж камандамі нацыянальных жаночых зборных Беларусі і Германіі па гандболу мусіў адбыцца ў Мінску 10 кастрычніка. Ён ладзіўся ў межах адбору да чэмпіянату Еўропы-2022.

Аднак сустрэча перанесена ў нямецкі горад Трыр.

Перанос адбыўся з-за адсутнасці авіязносін паміж краінамі ЕС і Беларуссю з прычыны санкцый за прымусовую пасадку самалета Ryanair у Мінску, паведамляе Нямецкі гандбольны саюз.

Яшчэ адна сустрэча двух супернікаў у кваліфікацыйнай групе запланавана на 23-24 красавіка. Аднак яна адбудзецца ў Беларусі толькі пры ўмове вырашэння арганізацыйных пытанняў.

Жаночая зборная Беларусі па гандболу, акрамя Германіі, будзе гуляць у адной групе з камандамі Нідэрландаў і Грэцыі. 

Фінальная частка чэмпіяната Еўропы адбудзецца ў лістападзе 2022 года ў Паўночнай Македоніі, Славеніі і Чарнагорыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.