Гандбольная зборная Беларусі прайграла ў Мінску камандзе Нямеччыны

З лікам 23:25 прайграла адборачны матч чэмпіянату Еўропы 2010 года гандбольная зборная Беларусі камандзе Нямеччыны. Пасля першага тайма беларусы саступалі пяць мячоў - 11:16. Цяпер у турнірнай табліцы 5-й групы беларуская зборная з 4 ачкамі пасля трох матчаў займае трэцяе месца. Лідыруе Нямеччына, у якой 6 ачкоў пасля трох матчаў. На 2-м месцы - Славенія, у якой 6 ачкоў пасля чатырох гульняў. 

Адзначым, што матч Беларусь - Нямеччына прайшоў пры перапоўненых трыбунах - уваход на яго быў вольны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі