Вы тут

Гандбалісты "Віцязя" з-за арышту Леўчанка не выйдуць на матч

Алена Леўчанка з студыі Еўрарадыё

Гандбалісты беларускага клуба "Віцязь-Леон" з-за арышту баскетбалісткі Алены Леўчанка не выйдуць на сённяшні матч з камандай "Машэка". Заява была змешчана ў Telegram.

30 верасня адну з самых вядомых беларускіх баскетбалістак Алену Леўчанка адправілі на 15 сутак за краты. 30 верасня яе затрымалі ў мінскім аэрапорце, адправілі ў міліцыю, а пасля — на Акрэсціна. Суд праходзіў па відэасувязі. Леўчанка пакараная за ўдзел у несанкцыянаваных вулічных акцыях у сталіцы. Яна выступала за правядзенне новых выбараў і супраць гвалту сілавікоў, з'яўляецца адным з лідараў Свабоднага аб'яднання спартсменаў Беларусі.

"Гандбольны клуб "Віцязь" лічыць арышт Алены Леўчанка незаконным, — гаворыцца ў заяве. — У сувязі з гэтым мы не маем маральнага права выходзіць сёння на пляцоўку".

Клуб накіраваў афіцыйны ліст у федэрацыю гандбола, у якім патлумачыў учынак. "Асэнсоўваючы магчымыя наступствы, мы свядома робім гэты крок, пратэстуючы супраць беззаконня і гвалтоўнага ціску на грамадзян Беларусі", — пішуць гандбалісты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.