Вы тут

Ганцавіцкага міліцыянера западозрылі ва ўжыванні наркотыкаў

realbrest.by

Спецпадраздзяленне "Буг" ДАІ Брэсцкай вобласці затрымала супрацоўніка Ганцавіцкага РАУС. Здарэнне адбылося 22 траўня. У абедзенны час міліцыянер ехаў на ўласным аўтамабілі. Як інфармуе "Ганцавіцкі час", даішнікі западозрылі яго ва ўжыванні забароненых рэчываў і завезлі ў прыёмны пакой раённай бальніцы. Праверка на алкатэстары паказала, што сілавік цвярозы. Аднак супрацоўнікі спецпадраздзялення не супакоіліся, яны прапанавалі міліцыянеру здаць аналізы на ўжыванне наркатычных ці псіхатропных рэчываў. Але ён адмовіўся, што і было адлюстравана ў пратаколе.

Па факце праводзіцца праверка. Міліцыянер, як і раней, працуе ў аддзеле ўнутраных спраў.