Гамяльчанам, якія забілі сваю 3-месячную дачку, выставілі абвінавачанне

Выстаўленае абвінавачанне бацькам дзяўчынкі, труп якой знайшлі ў адной з гомельскіх кватэр. Ім інкрымінуюць забойства малалетняга, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю групай асобаў. Апроч таго, жанчыне выставілі абвінавачанне ў тым, што яна пакінула дзіця ў небяспецы. У канцы снежня яна пакінула на лесвічнай пляцоўцы свайго нованароджанага сына, якога выпадкова знайшлі жыхары дома.

Абодвух абвінавачаных узялі пад варту. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца, паведамляе TUT.by.

13 студзеня ў гомельскай кватэры знайшлі муміфікаванае цела 3-месячнай дзяўчынкі. Па падазрэнні ў злачынстве затрыманыя 31-гадовая маці немаўляці і яе 35-гадовы сябар — біялагічныя бацькі дзіцяці. Як мяркуе следства, дзіця задушылі ў часе сваркі. Затым пара бадзялася і лічылася зніклай без вестак.  

Усяго абвінавачаная нарадзіла пяць дзяцей. Апошняе дзіця — народжанага ў канцы снежня хлопчыка — яна пакінула на лесвічнай пляцоўкі. У часе пошукаў маці пакінутага дзіцяці міліцыя знайшла ў кватэры, дзе жылі грамадзянскія муж і жонка, муміфікаваны труп дзяўчынкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі