Гамельчукі трапілі ў прэм’ер-лігу Міжнароднага саюза КВЗ

Гомельская каманда Клуба вясёлых і знаходлівых паспяхова выступіла на XVIII Міжнародным фестывалі каманд КВЗ у расійскім горадзе Сочы.

Пераадолеўшы ўсе этапы спаборніцтваў, каманда «Опять 25» увайшла ў лік 40 дружынаў, якія папоўнілі прэм’ер-лігу Міжнароднага саюза КВЗ. Гэта самае вялікае дасягненне гомельцаў за апошнія дзесяць гадоў.


Нагадаем, што ў фестывалі «Ківін-2007» удзельнічалі больш за 500 камандаў. 13 з іх прадстаўлялі Беларусь — гэта былі вясёлыя і знаходлівыя з Мінску, Брэста, Віцебска, Пінска і Гомеля, паведамляе газета «Рэспубліка». 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі