Вы тут

Галоўны трэнер чэмпіёна Беларусі сышоў ужо пасля трох тураў

Іван Біёнчык / fcshakhter.by

Салігорскі "Шахцёр" ужо пасля трох тураў чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе змяніў галоўнага трэнера. Іван Біёнчык адпраўлены ў адстаўку. Разам з ім сышлі яго памочнікі Ігар Кунаш і Антон Амельчанка. Пра гэта ў аўторак паведамляе клубная прэс-служба.

Іван Біёнчык перайшоў у Салігорск з "Гомеля" ў канцы мінулага года. Ён паспяхова працаваў з гомельскім клубам: спачатку ў 2020-м вярнуў каманду ў эліту, а ў 2021-м яна заняла 4-е месца ў чэмпіянаце. "Шахцёр" з Аляксеем Багам летась стаў чэмпіёнам (пасля гэтага Бага сышоў). Сёлета ў "Шахцёра" на старце першынства 5 ачкоў з 9-ці, ён на шостым месцы, а лідыруе БАТЭ з 9 ачкамі. Такая сітуацыя кіраўніцтва клуба не задаволіла.

Новым галоўным трэнерам стаў расійскі спецыяліст Сяргей Ташуеў. Ён ужо працаваў з "Шахцёрам" і быў звольнены восенню 2019-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.