Вы тут

Галоўны санітарны ўрач: захворванне COVID-19 будзе расці да снежня — студзеня

Каранавірус у Беларусі / TUT.by

Галоўны санітарны ўрач Беларусі Аляксандр Тарасенка зрабіў прагноз па сітуацыі з каранавірусам ў краіне. На ягоную думку, чакаць выхаду на плато па захворванні яшчэ нядоўга.

Мы спадзяемся, што сітуацыя з выхадам на плато будзе назірацца ў снежні — студзені, — сказаў Тарасенка ў эфіры "Беларусь 1".

У студзені — лютым, дадаў галоўны санітарны ўрач, сітуацыя будзе ўскладнена традыцыйным ростам ВРВІ і грыпу. Паступовае зніжэнне захворвання коронавирусом ў Беларусі Тарасенка прагназуе "да вясны і нават лета".

Сітуацыя сур'ёзная, але кантралюемая, — запэўніў ён.

На фоне рэкорднага росту захворвання каранавірусам у шэрагу раёнаў Беларусі, у тым ліку і Мінску, уводзіцца масачны рэжым. Тарасенка адзначыў, што такая мера хутка будзе прынятая па ўсёй краіне. Пры гэтым адказнасці за парушэнне масачнага рэжыму няма: чыноўнікі спадзяюцца на "свядомасць грамадзян".

Па стане на 15 лістапада ў Беларусі выяўлена больш за 114 тысяч інфікаваных каранавірусам. Сутачны прырост — вышэй за 1,3 тысячы чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.