Галоўны памежнік Украіны ўсё яшчэ ў рэанімацыі пасля страты прытомнасці

Галоўны памежнік Украіны ўсё яшчэ ў рэанімацыі пасля страты прытомнасці

Кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Віктар Назаранка ўсё яшчэ знаходзіцца ў рэанімацыі пасля страты прытомнасці падчас сустрэчы прэзідэнта Пятра Парашэнкі з Аляксандрам Лукашэнкам. Як паведамляе УНІАН са спасылкай на ўкраінскія СМІ, чыноўнік правёў ноч пад назіраннем лекараў, яго стан стабільны і ўсе жыццёвыя паказнікі ў норме. У ДПС Украіны спадзяюцца, што іх кіраўнік неўзабаве зможа вярнуцца да сваіх абавязкаў.

Інцыдэнт здарыўся ўчора, 21 ліпеня, у Адміністрацыі прэзідэнта Украіны. Назаранка страціў прытомнасць і паваліўся на падлогу акурат падчас прамовы Лукашэнкі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі