Галоўны мафіёзі Італіі абараніў дыплом па філасофіі Гандзі

72-гадовы бос Коза ностры Масіма Спадара атрымаў у турме тытул магістра філасофіі. Дыпломная праца славутага галаварэза была прысвечаная філасофіі Гандзі. Ён напісаў і абараніў яе ў турме ў горадзе Спалета, дзе Спадара адбывае пажыццёвае зняволенне. Мафіёзі атрымаў за працу найвышэйшую адзнаку. У турме ён сядзіць з 1983 годзе за арганізацыю забойства карабінера ў тым самым годзе і за кіраванне разгалінаванай мафійнай сеткай, паведамляе Gazeta.pl.

Адвакат мафіёзі азначыў даўні поцяг да філасофіі, літаратуры і права ў свайго кліента. Урэшце той скончыў завочны курс літаратуры і права ў Перуджыйскім унівэрсітэце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі