Галоўны лекар Англіі: ганарэя можа стаць невылечнай хваробай

Галоўны лекар Англіі: ганарэя можа стаць невылечнай хваробай

Салі Дэвіс, адна з чатырох галоўных лекараў Вялікабрытаніі, разаслала цыркуляр участковым дактарам. Яна папярэджвае іх пра неабходнасць прапісваць належны курс лячэння ад ганарэі.

Прычынай стала ўспышка так званай суперганарэі ў горадзе Лідсе, размешчаным на поўначы Англіі, інфармуе BBC. Медыкі мяркуюць, што некаторым пацыентам не быў прапісаны належны курс з двух антыбіётыкаў.

У сакавіку на поўначы Англіі быў выяўлены рэзістэнтны штам ганарэі. Ён не паддаецца лячэнню антыбіётыкам азітраміцынам, які звычайна прапісваюць разам з іншым прэпаратам — цэфтрыяксонам.

Ганарэя распаўсюджваецца шляхам вагінальнага, аральнага або анальнага палавога кантакту. Інфекцыя суправаджаецца гнойнымі выдзяленнямі з палавых органаў зялёнага або жоўтага колеру, болем пры мачавыпусканні, крывацёкамі ў жанчын у перыяд паміж менструацыямі ды іншымі сімптомамі.

Нявылечаная ганарэя вядзе, у прыватнасці, да бясплоддзя, запаленчых захворванняў тазавых органаў і можа перадавацца дзіцяці падчас цяжарнасці.

Фота: BBC

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі