Галоўная даўгажыхарка Беларусі не ведае, хто кіруе нашай краінай

Галоўная даўгажыхарка Беларусі не ведае, хто прэзідэнт нашай краіны. 118-гадовая Ганна Рагель жыве ў Маладэчне. Днямі яна адзначыла свой чарговы дзень народзінаў і была ў цэнтры ўвагі беларускіх СМІ. Пытанне пра сённяшняга кіраўніка Беларусі ёй задаў карэспандэнт “Комсомольской правды в Беларусі”.

“Забыла!” — шчыра адказала бабуля. Пасля, праўда, высунула версію, што “гэты наш, з Валожыншчыны”. Дачка даўгажыхаркі патлумачыла, што яе маці блытае Лукашэнку з Шымонам Перэсам, які нядаўна стаў прэзідэнтам Ізраіля, паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі