Галоўнага сведку па справе аб выбуху 4 ліпеня працягваюць дапытваць

Міліцыя не паведамляе, пра што распавёў галоўны сведка па справе аб выбуху 4 ліпеня ў Мінску. Нагадаем, сёння раніцай у Кастрычніцкі РУУС беларускай сталіцы прыйшоў мужчына, якога праваахоўнікі лічаць галоўным сведкам. Днямі яго фота распаўсюдзілі СМІ, у Мінску і іншых гарадах у грамадскіх месцах з'явіліся ўлёткі з просьбай дапамагчы знайсці гэтага чалавека. Сведку адразу ж прывезлі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

У прэс-службе сталічнай міліцыі спасылаюцца на тайну следства, таму інфармацыя, якая была атрыманая ад мужчыны, "не падлягае разгалошванню":

"Пакуль з ім працуюць. Яго апытваюць. Таму смела называйце яго "сведкам".

Як паведамляе "Інтэрфакс", у міліцыю мужчына прыйшоў у такой жа куртцы, у якой ён быў на святкаванні, падчас якога адбыўся выбух.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі