Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка з вялікім аптымізмам ацэньвае перспектывы вырашэння "лагістычных праблем, якія ўзніклі ў сувязі з блакіроўкай транзіту грузаў па прыбалтыйскім накірунку". "Практычна вырашылі", — кажа ён. Галоўчанка падкрэслівае важнасць у гэтай сувязі свайго візіту ў Санкт-Пецярбург. Паводле яго слоў, беларуская прамысловасць праблем з адгрузкай сваёй прадукцыі адчуваць не будзе — "з расійскімі партнёрамі адпрацоўваліся адпаведныя схемы".
"Партоў у Расіі дастаткова, — працягвае прэм'ер. — Проста розныя грузы падыходзяць да розных тэрміналаў".