Галінка дрэва пакінула без святла 10 вёсак Смаргоншчыны

Без электрычнасці апынуліся 10 населеных пунктаў Крэўскага сельсавета, 15 трансфарматарных падстанцый. Без святла засталіся 102 жылыя дамы, аб'екты жыццезабеспячэння ў зону адключэння не патрапілі, адзначае БЕЛТА

Паводле папярэдняй версіі, прычынай аварыі магло стаць падзенне галінкі дрэва на высакавольтную лінію электраперадачы. Сёння каля 10.30 непаладкі былі ліквідаваныя.

Фота — ren26.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі