Галіна Жураўкова працаўладкавалася ў Маскве?

Былая кіраўніца справамі прэзідэнта Беларусі Галіна Жураўкова знайшла сабе працу ў Маскве. Паводле звестак "Беларускага партызана", былая беларуская чыноўніца цяпер працуе ў Кіраўніцтва справаў прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. Уладкавацца на працу, паводле непацверджанай інфармацыі, Жураўковай дапамог вядомы дзеяч Павел Барадзін.

Нагадаем, што Галіну Жураўкову прызналі вінаватай у авалодванні маёмасцю ў адмыслова буйным памеры з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў (гаворка ішла не пра адзін мільён долараў). Суд прызначыў ёй 4 гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. Аднак у калонію яна так і не прыехала — Лукашэнка памілаваў яе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі