Галадоўка салідарнасці ладзіцца перад будынкам Еўракамісіі ў Брусэлі

Да галадоўкі салідарнасці далучыліся актывісты "Беларуска-эўрапейскага задзіночаньня» (БЭЗ). Яны маюць намер галадаваць каля будынка Еўракамісіі і Савета Еўропы ў Брусэлі. Падчас акцыі будуць распаўсюджвацца ўлёткі з інфармацыяй пра бестэрміновую галадоўку палітвязня Мікалая Аўтуховіча і з заклікам да еўрапейцаў выказаць салідарнасць, інфармуе "Хартыя'97".

Нагадаем, што галадоўка салідарнасці з ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым і Ўладзімірам Асіпенкам пачалася 4 траўня. Зараз у ёй бяруць удзел больш за 20 чалавек — як у Беларусі, так і за мяжой.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі