Вы тут

"Галабародзька" са "Слугі народа" — на 2-м месцы ў прэзідэнцкім рэйтынгу

Уладзімір Зяленскі. Фота: УНІАН

Ва Украіне агучаныя лідары прэзідэнцкага рэйтынгу. Апытанне праводзіла сацыялагічная група "Рэйтынг". Яго вынікі сведчаць, што за Юлію Цімашэнку гатовыя прагаласаваць 13,2% усіх апытаных. На другім месцы — шоўмэн Уладзімір Зяленскі, у якога 7,8%. Яго падтрымліваюць у асноўным у цэнтры і на поўдні краіны, інфармуе УНІАН. Зяленскаму 40 гадоў, ён лідар студыі "Квартал-95", зняўся ў папулярным серыяле "Слуга народа" (2015) і "Слуга народа-2" (2016), у якім выканаў ролю настаўніка гісторыі, а пасля — прэзідэнта Украіны Васіля Галабародзькі.

У дзейнага прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі толькі 6,8%. За вядомага музыку Святаслава Вакарчука гатовыя прагаласаваць 5% апытаных.

Прэзідэнцкія выбары ва Украіне пройдуць 31 сакавіка 2019 года.