Гадавіну Слуцкага збройнага чыну дазволілі адзначаць на стадыёне

Заяўку на правядзенне акцыі падавалі кіраўнік слуцкай суполкі партыі БНФ Віталь Амяльковіч і старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Амяльковіч ужо атрымаў афіцыйную паперу ад выканкама, паводле якой рашэнне было прынятае 14 лістапада.


Напярэдадні мітынгу ўдзельнікі адзначэння наведаюць месцы пахаванняў вайскоўцаў Слуцкага збройнага чыну ў вёсках вакол Слуцка. Аляксей Янукевіч паведаміў Радыё Свабода, што арганізатары запрашаюць усіх ахвотных узяць удзел у адзначэнні. З Мінска ў Слуцк будзе арганізавана дастаўка аўтобусам.



Слуцкі збройны чын — спроба ўзброенай абароны незалежнасці Беларусі ў раёне Слуцка ў лістападзе і снежні 1920 года. Прыкладна месяц беларускія вайсковыя аддзелы аказвалі супраціў савецкім войскам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі