Гадавая інфляцыя ў Беларусі разагналася да 17%
![Гадавая інфляцыя ў Беларусі разагналася да 17%](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/infliacyja-1006.jpg.webp?itok=PDAGD8Q8)
Гадавая інфляцыя ў Беларусі павялічылася да 17%. Пра гэта па выніках траўня 2022 года паведамляе Белстат.
Найбольш за год падаражэла ежа — на 19,3%. Нехарчовыя тавары падаражэлі на 18,7%, а паслугі — на 10,8%.
У параўнанні з красавіком інфляцыя склала 0,7%. Харчовыя і нехарчовы тавары падаражэлі на 1%, а паслугі нават патаннелі — на 0,2%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.