Вы тут

G7, НАТА, Кангрэс ЗША: ці пяройдзе колькасць "занепакоенасці" ў якасць?

Пётр Кузняцоў / Еўрарадыё

Інцыдэнт з пасадкай борта Ryanair у Мінску прайшоў актыўную інфармацыйную фазу. "Беларускае пытанне" ўзнятае на самы топ сусветнай палітыкі: яго абмеркавалі на саміце "Вялікай сямёркі", на саміце НАТА, на слуханнях у Кангрэсе ЗША.

Цяпер беларускія пратэстоўцы чакаюць ад заходніх палітыкаў дзеянняў. Але "калектыўны Захад", не зніжаючы градус рыторыкі, з санкцыямі па-ранейшаму не спяшаецца. А як мы ўжо засвоілі з гісторыі ўзаемаадносінаў Захаду і Беларусі, занепакоенасць можна выказваць бясконца.

Ці можа "колькасць занепакоенасці" калі-небудзь перайсці ў "якасць занепакоенасці"? І калі так, дык калі? Абмяркоўваем гэта з заснавальнікам "Сильных новостей" і Mogilev.Online, аўтарам тг-канала "Такие дела" Пятром Кузняцовым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.