G7 і NATO асудзілі "варварскія ўдары" па Украіне і прапанавалі дапамогу Польшчы

У Кіеве расійская ракета трапіла ў жылы дом / t.me/dsns_telegram
У Кіеве расійская ракета трапіла ў жылы дом / t.me/dsns_telegram

G7 і NATO асудзілі "варварскія ракетныя ўдары" па гарадах і грамадзянскай інфраструктуры Украіны і прапанавалі дапамогу Польшчы. Сумесная заява была прынятая падчас саміта ў Інданэзіі, як рэакцыя на маштабную расійскую ракетную атаку па Украіне і інцыдэнт у Польшчы, падчас якога загінулі людзі (расследаванне мусіць даць адказ, ці былі гэта расійскія ракеты).

"Мы зноў выказваем нашу непахісную падтрымку Украіне і ўкраінскаму народу перад абліччам расійскай агрэсіі, якая працягваецца, а таксама нашу гатоўнасць прыцягнуць Расію да адказнасці за яе бессаромныя атакі на ўкраінскае насельніцтва", — гаворыцца ў дакуменце.

Лідары G7 і NATO выказалі спачуванні сем'ям загінулых у Польшчы і ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі