Футбольныя зборныя Беларусі і Турцыі згулялі ўнічыю 2:2

У Мінску на стадыёне “Дынама” ўвечары ў сераду прайшоў таварыскі матч паміж футбольнымі зборнымі Беларусі і Турцыі. Ён завяршыўся ўнічыю 2:2.
Лік адкрыў Віталь Кутузаў на 35-й хвіліне, але ўжо на 38-й Тунджай Санлі забівае гол у адказ. У другім тайме каманды таксама абмяняліся галамі. Вызначыліся Вячаслаў Глеб (на 64-й хвіліне) і Цюмер (на 70-й).

Адзначым, што зборная Беларусі выступала не ў самым моцным складзе:
Жаўноў (Хамутоўскі, 46), Філіпенка, Карыцька, Булыга, Пуціла (Шытаў, 86), Кірэнкін, А. Глеб, Сквярнюк (Пласконны, 22), Кутузаў (В. Глеб, 46), Рамашчанка, Кашэўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі