Футбольных функцыянераў зацікавіла расшыфроўка абрэвіятуры "НФК Крумкачы"

Футбольных функцыянераў зацікавіла расшыфроўка абрэвіятуры "НФК Крумкачы"

Мінская гарадская федэрацыя футбола хадайнічае перад Беларускай федэрацыяй футбола аб уключэнні ў склад удзельнікаў чэмпіянату Беларусі ў другой лізе "НФК Крумкачы". Новы клуб прадставіў усе неабходныя дакументы, паведамляе "Прессбол".

Кіраўнік гарадской федэрацыі Міхаіл Вергяенка лічыць, што ў клуба сур'ёзныя заснавальнікі, "фінансавая аснова", маладыя футбалісты і кандыдат на галоўнага трэнера — Аляксей Кучук. У футбольных функцыянераў узнікла пытанне толькі наконт расшыфроўкі абрэвіятуры. — НФК. Раней адзін з заснавальнікаў клуба казаў, што кожны можа пад літарай "Н" разумець тое, што яму больш падабаецца: наш, новы, народны, няскораны. Аднак АБФФ можа прапанаваць "Крумкачам" выбраць нейкі адзін варыянт.

Прыватны футбольны клуб "Крумкачы" за кароткі час прайшоў шлях ад аматарскага клуба да прафесійнага, ад другой лігі да вышэйшай. У эліце ён адгуляў два сезоны. Аднак з-за фінансавых праблем сёлета клуб не атрымаў ліцэнзію федэрацыі і не быў дапушчаны да чэмпіянату ў вышэйшай лізе, дзе яго месца заняло мінскае "Тарпеда". Праз нейкі час група заўзятараў вырашыла стварыць новы клуб з падобнай назвай і заявіць яго ў другую лігу (першынство стартуе 14 красавіка). Сярод заснавальнікаў — піяніст Юрый Бліноў, брамнік Яўген Касцюкевіч. Дырэктарам з'яўляецца Алег Давідовіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі